Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Гэта было ў 1996 годзе. Пасьля мітынгу ў Менску я вярнуўся дамоў, у мяне быў бел-чырвона-белы сьцяг з сабою. Я прыехаў на сваю “фазэнду” так званую, суседу кажу: “Косьця, праедзь вось на ровары з бел-чырвона-белым сьцягам. Хай людзі паглядзяць, а то ніколі ня бачылі”. Звычайны калгасьнік, камуніст з маладых гадоў, з 28-га году нараджэньня – ён згадзіўся. Узяў сьцяг, праехаў па вёсцы па дзьвюх вуліцах. Людзі дзівіліся – першы раз сьцяг пабачылі. Ну і мы працягвалі сьвяткаваць пад вечар.

Потым размовы. У іншай вёсцы кажуць: “Як ты там сьцяг вазіў. Гэта ж, Мішка, табе там даляры плоцяць”. Я кажу: “Я такі чалавек. Я бясплатна рабіў усё жыцьцё. А зьезьдзіць у Менск, паслухаць разумных людзей – гэта добра, хоць нечаму навучысься”. Адна баба сказала, што мы заявім, што ты фашысцкі сьцяг прынес. Ну але мы зрабілі гэтую справу, і нічога страшнага.

Ён быў брыгадзірам трактарнай брыгады калісьці, у забесьпячэньні некалі працаваў, спраўны хлопец. Ён і зараз працуе на гаспадарцы сваёй у 71 год. Малойча, бобач са мной жыве, мы памагаем адно аднаму. Больш я памагаю…

Міхал Казак

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG