Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Я бачыў гэтага чалавека вельмі маленькага, сухенькага, зь вялізным мехам травы, які ён недзе адкульсці пёр, а назаўтра ён памёр.

Гэта быў бацька маёй сяброўкі, суседкі нашай. Мы былі аднагодкамі, і было вельмі дзіўна: як гэта так? Ноч чалавек паспаў - і няма. Сьпіць далей. Была труна. Вельмі вялізная для гэтага маленькага чалавека.

Дошкі проста габляваныя былі, пафарбаваныя. Стаяла сьпякота. І вось гэты маленькі чалавек у труне. А мы ж малыя й ростам былі. Сталі ў нагах, і раптам ён глядзіць на мяне. А мне ўжо сказалі, што ён – мёртвы. Ужо нікуды ня ўстане. Ён ляжыць, яго пахаваюць, засыплюць зямлёю.

Гэта было вельмі дзіўнае ўражаньне. Мабыць, ня толькі маё, але й маіх сябрукоў маленьнькіх. І дарослыя гэта заўважылі. Заўважылі, што нешта нас ня тое што напужала, не магу сказаць, што напужала, але гэты позірк быў, як позірк з таго сьвету.

Гэты позірк для малой дзіцячай душы быў вялізным дзівам. І жах там быў таксама. І дарослыя зразумелі, чаго мы так спужаліся. І нехта па-свойску зазірнуў, сказаў: вось, бачыш, вочы расчыняюцца. У каго грошыкі тут ёсьць?

Сталі рыцца па кішэнях, нехта дастаў два пятакі, паклаў, трошачкі прыдавілі. І вось гэтыя пятакаі са мной усё жыцьцё.

Анатоль Кастэцкі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG