Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


У 1956 годзе ў горадзе Інта Комі АССР я быў датэрмінова разьняволены. Меў тэрмін 25 год і 5 “па рагах” – так называлі там “з паражэньнем у правах” – за СБМ, і там застаўся працаваць па вольным найме. Але на гэты раз ужо электрасьлесарам.

Працу сваю ведаў дасканала, ад кіраўніцтва шахты кожны год атрымоўваў пахвальныя граматы і грашовыя прэміі. Неўзабаве скончыў дзесяцігодку і быў ужо на апошнім курсе індустрыяльнага тэхнікума, як раптам захварэў. Прызналі ішэмічную хваробу сэрца з прыступамі стэнакардыі. Раілі пакінуць шахту і працягнуць лячэньне ў санаторыі. І нічога тут дзіўнага – 18 год нялёгкай працы ў шахце з недахопам чыстага паветра адбіліся на здароўі.

Кіраўніцтва шахты пайшло мне насустрач, далі мне 45 дзён адпачынку, у прафкаме была пуцёўка на лячэньне ў Карлавых Варах за поўны кошт. Я тут жа напісаў заяву на пуцёўку і стаў рыхтавацца да ад’езду. Але ня тут та было. Выкліе да сябе ў кабінэт сакратар кампартыі таварыш Валуеў і кажа:

– Ты ўжо ў нас працуеш каля 10 год па найме, погляды на жыцьцё ў цябе зьмяніліся, ты стаў нашым чалавекам. І было б добра, каб ты напісаў у нашую гарадзкую газэту невялікі артыкул-пакаяньне пра свае юнацкія памылкі. Калі сам ня зможаш напісаць, дапаможам. Толькі дай згоду.
– Не, – адказаў я, – здраднікам Радзімы не лічыў сябе ніколі.
– А ты яшчэ ў нас стаіш на чарзе на добраўпарадкаваную кватэру…
– А пры чым тут кватэра? – адказаў я.

Ні з чым вярнуўся дадому. Жонка бярэ адпачынак на працы, купілі квіткі на цягнік да Кіславодзка і ад’ехалі. Вярнуўся на працу здаровы. З шахты перайшоў працаваць на будоўлю. А кватэры так і не дачакаўся.

Мікола Канаш, Жлобін

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG