Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Людзі бывае пытаюцца, каму прысьвечаная песьня. Пра якую-небудзь песьню. І звычайна ў мяне няма чаго адказаць. Таму што яны звычайна нікому не прызначаюцца, яны неяк пішуцца, і ўсё тут.

Але ўсё ж ёсьць некалькі песень, якія маюць сваё прысьвячэньне. Гэта даўняя гісторыя. Быў аднойчы мой дзень нараджэньня, даўно ўжо. Я трохі вясёленькі ішоў дахаты, мяне там чакалі госьці, але мне перагарадзіў дарогу сур’ёзны лівень. Трэба было некуды хавацца, і я схаваўся пад парасон дзяўчыны, якая ішла побач. Пасьля дождж скончыўся, мы так не закрываючы парасонік яшчэ троху пагаварылі, ну і пасьля гэтага пачалі пісацца песьні.

Была яшчэ адна сустрэча, праз некалькі месяцаў. Яна была ў лесе. Мы сустрэліся ня ў лесе, мы прыехалі ў лес. Адышліся так далёка і, троху заблукаўшы, убачылі, што неба падзялілася на дзьве паловы – чорную і сьветлую. Чорная напаўзла і зьела сьветлую, і пад гэтым ліўнем мы ледзьве знайшлі тую машыну. Мокрыя былі як цуцкі, песьні працягвалі пісацца.

Пасьля прайшло колькі гадоў – зноў сустрэча, зноў выпадковая. Зусім ня дома, зусім у іншым горадзе, і ехаць нам дамоў адному і другому. Ехалі мы, усю дарогу размаўлялі, але песьні не пісаліся пасьля гэтага. Мусіць таму, што не было дажджу.

Вось такая гісторыя. Калі-небудзь я зьбяру гэтыя песенькі, складу зь іх альбомчык і маю надзею, што нешта дапішу. А сёньня я паспрабаваў вам за дзьве хвіліны выкласьці тое, што бывае нячаста і не забываецца ніколі.

Алесь Камоцкі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG