Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Ехала аднойчы пару гадоў назад на гарод у дызель-поезьдзе, а побач сядзела жанчына ўзросту маёй маці і пажылы мужчына разам зь ёю. Я прыслухалася да іх размовы.

Жанчыну турбавала тое, што сёньня крымінал, што цяжка жыць, што ўсе рвуцца да ўлады, што яны ўсё разграбілі і кажа: “Няма на іх Іосіфа Вісарыёнавіча. Ён бы ўсё паставіў на месца. Вось на іх толькі гэтага і трэба. Яны б баяліся тады”.

А пажылы чалавек зь ёю згаджаецца, кажа: “Так, не хватае”. Згадзіўся зь ёю і кажа: “Гэта ГКЧП вінаватае. Каб не яны ўтварылі гэты пераварот пры Гарбачове, магчыма, усё было б па-другому. Ніхто б не разваліў Саюз, і сёньня б Саюз працьвітаў”.

У мяне мала часу было, каб уступаць зь імі ў дыялёг, але мяне гэта так кранула, у мяне забалела душа, усё перавярнулася. Я цэлы дзень не знаходзіла сабе спакою і цяпер памятаю гэтую думку.

На жаль, ня толькі гэтыя паджылыя людзі так думаюць, але й нашыя равесьнікі. Яшчэ дастаткова маладыя людзі. Думаюць, што толькі да сьценкі ды стрэліць.

Я думаю, што людзей трэба адукоўваць. Трэба падвышаць ровень культуры, годнасьці чалавечай. Каб чалавек лічыў сябе чалавекам, а не паднявольным быдлам.

А нашыя людзі прывыклі, каб зьверху быў кнут. Быў начальнік, што яны паднявольныя. Хто ім там зьверху – партыя ці начальнік – скажуць, яны не прывыклі нешта за сябе вырашаць, за сябе пастаяць. Яны ніколі не былі свабоднымі.

Тацяна Калода, Салігорск

XS
SM
MD
LG