Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Мая маці-нябожчыца расказвала мне, як у 1939 годзе прыйшлі бальшавікі ў яе вёску Гарадзец Кобрынскага павету і каб неяк людзей адвучыць ад Бога і паказаць, што яго не існуе, а ёсьць толькі моцная камуністычная ўлада… Яна мне расказала такі выпадак, які адбыўся ў іх у школе.

Настаўніца вывела ўсіх дзетак (маці тады было 10 гадоў), падвяла да вялікага высокага плоту і сказала: “Дзеткі, давайце памолімся Госпаду Богу, каб ён даў вам цукерак”. Дзеткі пачалі маліцца… Зразумела, што ніякіх цукерак зь неба ня сыпалася. Пасьля гэтага настаўніца сказала так: “Давайце памолімся нашаму вялікаму таварышу Сталіну”. Другая настаўніца з іншага боку плоту пачала кідаць цукеркі. Безумоўна, дзеці пачалі з радасьцю хапаць, яны былі ўражаныя. А настаўніца кажа: “Вось бачыце, дзеткі, вось вы маліліся Богу, а цукерак ён вам ня даў, а вось памаліліся таварышу Сталіну – і атрымалі”.

Дзеці, безумоўна, такія давольныя пайшлі дахаты і пачалі расказваць бацькам. Тыя абураліся, але выказаць сваё абурэньне баяліся.

Віктар Ярашук, Пінск

XS
SM
MD
LG