Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў



Напачатку 90-х гадоў у часопісе “Маладосць” я прачытаў зьвесткі пра Рамана Скірмунта – вядомага беларускага дзеяча – якія заканчваліся словамі: “далейшы лёс невядомы”. Тады я вырашыў зьезьдзіць у былы маёнтак пана Скірмунта – палескую вёску Парэчча. Езьдзіў амаль два гады, каб знайсьці сьведчаньне – як высьветлілася – трагічнай сьмерці Рамана Аляксандравіча.

Яго забілі мясцовыя савецкія актывісты ў кастрычніку 1939 года.

Сталі вядомыя абставіны тых падзей і прозьвішчы забойцаў. Мяне ўразіла, што “чырвоныя” каты потым дрэнна скончылі сваё жыцьцё – адзін трапіў у турму за крадзеж і болей не вярнуўся, другі зусім прапаў бязь вестак, а трэці працаваў у калгасе, але да яго вяскоўцы заўжды ставіліся з пагардаю.

Разам зь сябрамі ў жніўні 92-га года паставілі крыж на магіле Скірмунта. Яго асьвяціў ксёндз Станіслаў Гжэшка. А цяпер я ведаю, што на гэтай магіле будзе ўстаноўлены помнік за дзяржаўныя грошы. Людзі пачалі ўшаноўваць гэтае месца.

Мне ўдалося прывезьці сюды й нашчадкаў рода Скірмунтаў. З таго часу займаюся гісторыяй палескіх Скірмунтаў, бо ў мяне вельмі ўразіла тое, што было зьнішчана ўсё, што было зьвязана зь імі: разбураны маёнткі, страчаны магілы, згублена ўвогуле памяць пра гэты выдатны беларускі род/

Трагедыя парэчанскіх Скірмунтаў была не адзінай. Здаецца, паўсюдна йшло вынішчэньне роду. Нажаль, ня ўсе забойствы ўдаецца расьсьледаваць.

Вячаслаў Ілінкоў

XS
SM
MD
LG