Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


У 58-м годзе забралі. Я пісаў… Што я пісаў? Тады ж прыйшоў “культ Сталіна”, а ў нас тое самае працягваецца. Дык я, значыць, напісаў пісьма. Тыя пісьма мае перахвацілі, і мяне ў 58-м годзе ў Гродно і асудзілі на 10 гадоў. І не за Хрушчова (ён жа Сталіна расшарсьціў), а за тое, што дарэмна от ўсю нашую сям’ю зьнішчылі. “За што?” – я пісаў. Гэта ж у нас “клевета”. Я даслоўна магу сказаць: “Клевета на КПСС, советское правительство, его внутреннюю и внешнюю политику и условия жизни трудящихся”. Вось гэта было ў маім прыгавары.

Судзілі мяне ў Гродно. Напісана-то адкрытым судом, але фактычна закрытым судом судзілі. Я там падымаўся на дыбы, каб яны адваката… Які там адвакат… Хацеў, каб мне далі дазвол зьвярнуцца ў Міжнародную калегію адвакатаў, дык што… яны нават слухаць аб гэтым не хацелі. Прыгавар напісалі ды ўсё.

Адправілі ў Дубрлаг – гэта ў Мардовіі, там многа такіх лагерэй. Спачатку я папаў на 11-ы, рабіў там на распілоўцы леса, дроў. Броўны гэтыя распілоўваць канешне цяжко, дошкі, вагонку, адвозіць гэта ўсё трэба было. Мы з напарнікам рабілі. Ён з Навагрудку, каморнік. Некаторы час мы з ім былі на сёмы-першы, а потым з сёмага-першага зноў раскідалі – я папаў на трэці…

Мы там бударажылі. Там у асноўным, працэнтаў на 80 была моладзь, студэнты, у часнасьці, студэнты Маскоўскага ўнівэрсытэту, прычым, многія студэнты – дзеці даволі вялікіх шышак. Далей прафэсара, дапусьцім, Харкаўскага ўнівэрсытэту там сядзелі. Бударажылі ўсіх другіх. Дык нас сабралі з усіх лагерэй у адзін – трэйці, і сабралі на трэйцім нас 700 з лішнім чалавек, у тым ліку, і мой выкладчык, у каторага я вучыўся завочна ў Баранавіцкім інстытуце, – выкладчык Ржэўскі. Ён ужо быў завбібліятэкі, і мы там зьбіраліся. Потым яго на 7 год судзілі. Патом мне далі другую групу – я быў ранен і кантужан, я адседзеў пяць гадоў і пяць зьнялі. У 62-м годзе вярнуўся.

Алесь Долбік,
в. Уша, Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць

XS
SM
MD
LG