Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Мой бацька мне расказваў: калі ў 39-ым годзе ў нашую вёску Казьляковічы прыйшлі бальшавікі – людзі былі супраць іх. Аднак, бацька тады ўсё яшчэ думаў: чаму ўсе так супраць, называюць іх ворагамі? Можа, гэта сапраўды прыйшлі прыяцелі?

Мой бацька ў той час працаваў бальнікам – сплаўляў па рэках балі. Новая ўлада абяцала плаціць яму пэўныя грошы за гэтую працу. Але празь некаторы час, калі прыйшлі атрымліваць заробак, аказалася, што яны падманулі: заплацілі значна меней.

Потым на касавіцу бацьку прымусілі касіць наступным чынам: два дні на карысьць калгасу і толькі трэйці – для сябе. Казаў, што такога раней не было ніколі, ні пры якой уладзе. І так паўсюль: хлусьня, зьдзекі, падман.

Яшчэ лепшых гаспадароў зь вёскі пачалі вывозіць у Сібір ды яшчэ некуды. І праз пэўны час бацька мне і кажа: “Сапраўды, сынок, праўду людзі спачатку казалі: гэта прыйшлі ворагі.

Сяргей Целяхан

XS
SM
MD
LG