Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


У 1947 годзе, як мы прыехалі ў Англію, то большасьць з нашых беларусоў жылі на правінцыі. Толькі я і мой знаёмы сябра Купель жылі ў самым цэнтры Лёндану, мелі памешканьне. То нас, фактычна, на пачатку, пакуль арганізацыі не было, то ў нас адбываліся ўсякія такія спатканьні сяброўскія, абгаворвалі справы.

І вот аднаго разу, якраз на Вялікдзень, была багаслужба. Ад нас два блёкі была праваслаўная царква, і там было шмат людзей, прыехаўшы з правінцыі. І вот посьля багаслужбы, багаслужба скончылася, яшчэ была шостая гадзіна, ну дык ім не было куды йсьці, то яны прыйшлі да нас, значыць. А нас не было дома, мы былі зусім у другім месцы.

Мы прыходзім каля 7-й гадзіны і бачым, што каля ўваходу, каля дзьвярэй, у самым цэнтры чалавек 10 ляжаць, спакойна так, чакаюць. А мы як падыйшлі да памешканьня, да дзьвярэй з вуліцы, дык нас страх абабраў. Гэта бедная жанчына, што там жыла навярху, не магла зразумець, што тут робіцца. Яна паклікала паліцыю. Паліцыя прыходзіць, і мы якраз у гэтую хвіліну прыйшлі. Мы адразу зарыентаваліся, што да чаго.

Янб патлумачылі, што прыйшлі раней, што няма нікога дома. То чакаем, калі вы прыйдзеце – цэлай пачкай ляжаць. Для англічанаў гэта было незразумелым. Не маглі яны зразумець, што адбываецца. Мы патлумачылі паліцыі, што гэта людзі з правінцыі, што на нас чакаюць, нічога страшнага няма. Так і скончылася.

Франціш Бартуль, Нью-Ёрк

XS
SM
MD
LG