Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя. - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Некалькі дзён назад мне споўнілася 66 гадоў. Жыцьцё заўсёды, як цяпер, як і раней, яно цікавае. Цяпер маю шмат часу, каб прагартаць гэтае жыцьцё назад, паглядзець, што там са мной было самага цікавага.
Было шмат цікавага, амаль усё жыцьцё цікавае. Але ёсьць падарункі, які я атрымала за свае жыцьцё і нашу іх у сэрцы, якія асьвятляюць маю душу і робяць сёньня гэтае жыцьцё радасным і шчасьлівым. Іх тры.

Першы такі падарунка я атрымала ад свайг дзеда, Александровіча … Леапольдавіча. Мне было тады 9 гадоў, і запомнілася мне гэта навечна, бо гэта быў вельмі радасны мой дзень.

Быў студзень, была вайна, быў 43-ці год, былі партызаны, былі немцы, была ўся сям’я то там то там. Я жыла зь дзедам і бабуляй, яны мяне гадавалі, і на мой дзень нараджэньня дзед падарыў мне пацеркі. Ён асядлаў каня, зьезьдзіў у райцэнтар – мы жылі ў вёсцы каля майго Дзяржынска, Койданава называлася тады – і купіў мне жоўценькія, у белы прожылачак, такія прыгожыя пацеркі. Для мяне гэта было нават не матэрыяльна. Гэта было вялікае шчасьце. Я іх не надзявала на сябе, я іх насіла ў руках, я іх хавала…Я дагэтыль іх бачу.

Гэта было 5 студзеня, а 13 студзеня немцы спалілі нашую вёску і спалілі майго дзеда. Згарэў дом, згарэлі мае пацеркі.

Дагэтуль, калі я прыяжджаю на дзедаву магілу, калі я стаю каля таго месца, дзе быў наш дом – а ў нас быў прыгожы дом – мне хочацца раскапаць тое пажарышча, дзе яно было… Я яго і капала шмат разоў, каб занайсьці. Я думаю хоць адна там недзе ёсьць, і яны такія прыгожыя.

І я так зараз сабе думаю, хто мяне больш за ўсё любіў, за ўсё жыцьцё?
Мяне любяць мае дзеці, мяне любіў мой муж, мяне любяць мае ўнукі, але мне здаецца, што больш за ўсё мяне любіў мой дзед. Таму што ён мне столькі ўсяго расказваў, ён быў высланы, раскулачаны, ён жыў у Котласе і так далей, і потым яго яшчэ і спалілі немцы…

Мне кожнага немца хочацца спытаць і цяпер – за што?

Але гэта ўжо іншая справа.

Ніна Адамчык

XS
SM
MD
LG