Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Верш на cвабоду


Тым, хто шчасьця не прасіў
ані ў лёсу, ані ў Бога,
цяжкаю была дарога,
часам не хапала сіл.
Несьмяротная зьнямога –
адпачыў, ідзі, нясі;
толькі ўласны хлеб ясі,
хай яго і не замнога.
Вечар.
Зробіў, што пасьпеў,
б’е далёка чысты сьпеў,
нехта грае-грае коду.
Тлусьценькі спытае: “Ну,
што ты меў з таго?” – “Свабоду!
Так, яе, яе адну”.

Лера Сом

XS
SM
MD
LG