Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Верш на cвабоду


Унізе холад. Цьмяны сьвет.
Астрог бэтонны. Цьвёрды камень.
Ён цягнецца за намі ўсьлед,
Каб зноў паўстаць перад вачамі.

Свой шэры колер бачым мы
Удзень і ўноч, зімой і ўлетку,
Ідзем, забыўшыся куды,
Ня чуем і ня бачым сьвету.

Жыцьцё, ты шлях усім шляхам,
Дарог асфальтавых бясконцасьць.
Мы сілы аддаем гадам,
Каб толькі раз убачыць сонца.

Наперад крок! Пагляд уверх!
І вось здабыўшы ўзнагароду,
Пераадолеўшы бар’ер,
Мы ціха рушым да свабоды!

Ян Мацур

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG