Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Верш на cвабоду


Мы дзеці свабоды, унукі тыранства,
Вянок перамогі над рабствам і панствам,
Мы волі надзея, Айчыны спадмога,
Мы верым у сілу дабра-перамогі!

На плошчы харугвы, на сэрцах імёны,
Мы краты парушым і зьнішчым праклёны,
Бацькоў абаронім ад мараў халопскіх
І годнасьць адродзім у сэрцах нязломных.

Валодае намі сьвятая дарога,
Наперад, сябры, хай жыве Перамога!
Нам, дзецям свабоды, Радзіму праславіць,
Хай бачаць народы, як чыстаю лавай

Узьнімуцца хутка высока, высока
Спраў нашых пачэсных ня хмары – аблокі,
Бо тчэ нам дарогу ад Бога свабода,
Вялікая мара любога народа!

Вячаслаў Корбут

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG