Днямі ў інтэрвію літоўскаму парталу Delfi кіраўніца МЗС Грузіі , што 12-13 лютага міністар замежных справаў і міністар транспарту Беларусі прыяжджаюць у Грузію для ўдзелу ў нефармальнай сустрэчы з калегамі зь іншых краін Усходняга партнэрства.
Учора спадарыня Панджыкідзэ наведала штаб-кватэру Радыё Свабода ў Празе. На просьбу патлумачыць запрашэньне беларускіх міністраў яна сказала:
Панджыкідзэ: «Усходняе партнэрства — гэта праграма Эўразьвязу, ў ёй удзельнічае 6 дзяржаваў, сярод іх Беларусь. Гэта другая нефармальная сустрэча, якая праводзіцца ў такім фармаце, гэта сустрэча ня толькі міністраў замежных справаў, але і галіновая сустрэча па пытаньнях транспарту. Таму мы запрасілі ўсіх міністраў замежных справаў гэтых краін і міністраў транспарту. Беларусь — чалец Усходняга партнэрства, таму мы запрасілі яе прадстаўнікоў, нічога дзіўнага тут няма. Гэтая сустрэча праводзіцца з Эўразьвязам, у Тбілісі прыедуць эўракамісар Штэфан Фюле, які будзе весьці гэтую сустрэчу з міністрамі замежных справаў, і эўракамісар Калас, які будзе ўдзельнічаць у сустрэчы міністраў транспарту».
На пытаньне аб стаўленьні Тбілісі да заклікаў Аляксандра Лукашэнкі наконт вяртаньня Грузіі ў СНД, якія прагучалі і на ўчорашняй прэсавай канфэрэнцыі беларускага кіраўніка, міністарка адказала:
Панджыкідзэ: Я шмат разоў казала, што адзіны саюз, у які ўступіць Грузія — гэта Эўразьвяз. І адзіны вайскова-палітычны альянс, у які ўступіць Грузія — гэта НАТО.
(На відэа ад 6:10)