Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая экспэртыза сьмерці Юр’я Шчыкачыхіна


Cьледчы камітэт Расеі ня лічыць гвалтоўнай сьмерць у 2003 годзе дэпутата Дзярждумы і журналіста «Новой газеты» Юрыя Шчыкачыхіна, але запросіць францускага таксыколяга для правядзеньня экспэртызы.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік камітэту Ўладзімер Маркін. Сьледзтва ўстанавіла, што прычынай сьмерці стаў таксычны эпідэрмальны некраліз (сындром Лаела) — рэдкае алергічнае захворваньне, якое ўзьнікае пры рэакцыі на мэдычныя прэпараты.

«Наўмысна заразіць такой хваробай нельга, таму ні пра якую гвалтоўную сьмерць размовы быць ня можа», — заявіў Маркін. Калегі журналіста раней не выключалі, што яго маглі атруціць.

Шчыкачыхін рабіў гучныя журналісцкія расьсьледаваньні, у тым ліку тыя, якія тычацца вызваленьня палонных у Чачні, у 1980-90-я гады. Крымінальная справа па факце сьмерці Шчыкачыхіна была спыненая «ў зьвязку з адсутнасьцю падзеі злачынства» ў 2009 годзе і праз год адноўлена, паколькі ў сьледзтва зьявіліся «новыя дадзеныя».

Галоўны рэдактар «Новой газеты» Дзьмітры Муратаў назваў заўчаснай выснову Сьледчага камітэту Расеі аб тым, што абставіны сьмерці журналіста Юр’я Шчыкачыхіна ня маюць крымінальнага характару.

Уладзімер Маркін таксама заявіў, што рана ставіць кропку ў справе аб забойстве іншага журналіста — Улада Лісьцьева, генэральнага дырэктара расейскай тэлекампаніі ОРТ, стваральніка і вядучага праграм «Взгляд», «Поле чудес», «Тема», «Угадай мелодию».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG