Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нямецкім горадзе Штутгарце перад судом паўстане шлюбная пара расейцаў, якіх абвінавачваюць у шпіянажы на карысьць Расеі.

Паведамляецца, што 25 гадоў таму яны заехалі ў краіну па фальшывых пашпартах на імёны Андрэас і Хайдрун Аншлаг. Паводле дадзеных пракуратуры, увесь гэты час яны перадавалі сакрэтную інфармацыю савецкім, а потым расейскім уладам.

Пара была арыштаваная ў кастрычніку 2011 году. Ім пагражаюць працяглыя тэрміны зьняволеньня. Расейцы не прымаюць усе вылучаныя супраць іх абвінавачваньні. Паведамляецца таксама, што пара пачала сваю шпіёнскую дзейнасьць у пэрыяд, калі прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, тагачасны супрацоўнік КДБ, праходзіў службу ў Дрэздэне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG