Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане маюць арыштаваць прэм’ера


Пэрвэз Ашраф

Пэрвэз Ашраф

Вярхоўны суд Пакістану распарадзіўся арыштаваць прэм’ер-міністра краіны Раджу Пэрвэза Ашрафа. Яму выстаўленыя абвінавачваньні ў датычнасьці да карупцыі.

Гаворка ідзе аб атрыманьні ім хабару пры ўхваленьні энэргетычных праектаў у 2010 годзе, калі ён быў міністрам водазабесьпячэньня і электразабесьпячэньня.

Пакістанскі прэм’ер адрынуў абвінавачваньні. Вярхоўны суд прыняў рашэньне аб арышце яшчэ 15 чалавек з атачэньня Пэрвэза Ашрафа. Раней сёньня ў Ісламабадзе адбыліся сутыкненьні паміж паліцыяй і ўдзельнікамі шматтысячнага маршу супраць карупцыі, які ўзначальвае ўплывовы клерык Тахір Гадры.

Дэманстранты патрабуюць адстаўкі ўраду і рэфармаваньня выбарчай сыстэмы. Гадры пражыў некалькі гадоў у Канадзе і ў сьнежні летась вярнуўся ў Пакістан.
XS
SM
MD
LG