Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімера Лемеша аштрафавалі на 3 мільёны рублёў


Уладзімер Лемеш

Уладзімер Лемеш

Салігорскага актывіста грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Уладзіміра Лемеша судзьдзя першамайскага суду Менска Юры Гарбатоўскі пакараў штрафам у памеры 3 мільёны рублёў.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміла праваабаронца Алеся Якубоўская.

Актывіста абвінавацілі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.

Уладзімер Лемеш быў затрыманы ў Менску на станцыі мэтро 14 студзеня прыкладна а 16-й гадзіне. Да яго падышлі людзі ў цывільным. Калі ён паспрабаваў паклікаць міліцыянтаў, людзі, што яго затрымлівалі, паказалі ім пасьведчаньні.

Лемеша павезьлі ў Першамайскае РУУС, дзе пратрымалі да раніцы аўторка. З пастарунку актывісту ўдалося патэлефанаваць сваім родным з Салігорску і паведаміць пра затрыманьне і месца знаходжаньня.
XS
SM
MD
LG