Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы Ўладзімер Лемеш. Будзе суд


Уладзімер Лемеш, актывіст Эўрапейскай Беларусі. Фота ПЦ "Вясна"
Уладзімер Лемеш, актывіст Эўрапейскай Беларусі. Фота ПЦ "Вясна"

У Менску затрымалі актывіста гармадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» жыхара Салігорску Ўладзімера Лемеша. Яго зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.

Ягоную справу суд Першамайскага раёну Менску разгледзіць сёньня, 15 студзеня.

Затрыманьне адбылося вечарам 14-га студзеня. Лепеша адвезьлі ў міліцыю Першамайскага раёну Менску.

З пастарунку хлопец патэлефанаваў сваім родным ў Салігорск, каб паведаміць, што зь ім адбылося.

Праваабаронца Наста Лойка распавяла Радыё Свабода, што Ўладзімер Лемеш быў адным з арганізатараў выставы, прысьвечанай палітвязьням. Зьбіраў лісты, фатаздымкі, інфармацыю пра палітвязьняў. Меркавалася, што выстава адкрыецца 16 сьнежня ва Ўправе БНФ, але яе адкрыцьцё перанесьлі на тыдзень. Хутчэй за ўсё, кажа Лойка, яго затрыманьне зьвязанае з гэтай выставай. Тым больш што за дзень да затрыманьня спадара Лемеша невядомыя падпільнавалі актывістку "Эўрапейскай Беларусі" Юлію Сьцяпанаву – яшчэ адну арганізатарку гэтай выставы. Зараз Уладзімера Лемеша павезьлі ў суд Першамайскага раёну на вуліцу Астрашыцкую, дзе звычайна разглядаюцца адміністрацыйныя справы.

У ноч з 13 на 14 студзеня ў Менску, каля пад’езду свайго дому, на яшчэ адну актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Юлю Сьцяпанаву накінуліся двое невядомых, зьбілі і абрэзалі дзяўчыне валасы, нагадвае Правабаарончы цэнтар «Вясна».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG