Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Досьвед «Хартыі-77» для Беларусі


Дэйвід Крэймэр, кіраўнік Freedom House

Дэйвід Крэймэр, кіраўнік Freedom House

Сёньня ў Вашынгтоне пад эгідай Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі прайшоў «круглы стол», прысьвечаны гадавіне стварэньне чэхаславацкага дысыдэнцкага руху «Хартыя-77», а таксама памяці яго лідэра, прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла.

У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі розных дасьледчых цэнтраў ЗША, а таксама памочнік намесьніка дзяржсакратара ЗША па пытаньнях правоў чалавека, дэмакратыі і працы Томас Мэліа. «Круглы стол» быў сфакусаваны на пытаньні, чым досьвед чэхаславацкіх дысыдэнтаў мог бы дапамагчы барацьбе за дэмакратыю ў сучаснай Беларусі.

Амэрыканскія экспэрты мяркуюць, што шмат праблемаў, зь якімі сутыкаецца беларуская апазыцыя сёньня, стаялі і перад удзельнікамі руху «Хартыя-77».

Працу «мазгавога штурму» адкрылі пасол Чэхіі ў ЗША Пётар Гандалавіч і старшыня Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі Карл Гершман.

Напачатку свайго выступу пасол Гандалавіч адзначыў:

«Легендарная пастаць Вацлава Гаўла натхняе тых, хто змагаецца ў сваіх краінах за свабоду і дэмакратыю, для каго гэта пакуль застаецца толькі марай».

У працы «круглага стала» таксама ўзялі ўдзел Роджэр Патоцкі, Надзя Д'юк і Джаана Рагажынска з Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі, Марцін Палоўш, былы пасол Чэхіі ў ЗША, а зараз — супрацоўнік Міжнароднага ўнівэрсытэту Флярыды, Дэйвід Крэймэр, кіраўнік Freedom House, Стыв Нікс з Міжнароднага рэспубліканскага інстытуту і і Лаўра Джэвет з Нацыянальнага дэмакратычнага інстытуту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG