Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ўзгадалі Вацлава Гаўла і «Хартыю-77»


У Менску ўзгадалі Вацлава Гаўла і «Хартыю-77»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:07:14 0:00

Імпрэза, прысьвечаная гадавіне сьмерці прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла, адбылася ў Менску. На імпрэзу прыйшлі былыя палітвязьні, сваякі тых, хто цяпер у няволі за свае перакананьні.

Сярод арганізатараў сустрэчы — Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсынскі камітэт, Рух «За свабоду», праваабарончы цэнтар «Вясна».
На імпрэзу прыйшлі былыя палітвязьні, сваякі тых, хто цяпер у няволі за свае перакананьні.

Інтэр’ер уладкаваны так, што ўсё нагадвае пра Вацлава Гаўла і ягоную дзейнасьць. На сьценах — фатаздымкі яго сустрэч з знанымі беларусамі: Васілём Быкавым, Алесем Бяляцкім, Аляксандрам Мілінекевічам.

Адкрыў вечарыну вядомы моладзевы актывіст Зьміцер Хведарук. Ён перадаў слова намесьніку старшыні ПЦ «Вясна» Валянціну Стэфановічу, які расказаў пра асобу Вацлава Гаўла, пра ягоную дзейнасьць, пра заснаваньне «Хартыі-77». Пасьля ўводу савецкіх войскаў у Чэхію ўлады пачалі арыштоўваць творчых асобаў. На знак барацьбы і салідарнасьці й была ўтвораная «Хартыя-77».
Валянцін Стэфановіч
Валянцін Стэфановіч

За ім выступіў дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук. Ён апавёў, што Вацлаў Гавал змагаўся ня толькі за свабоду свайго народу, але й усіх паняволеных народаў Эўропы.
Аляксандар Лукашук прадэманстраваў, як чэхі дэманстравалі салідарнасьць з Вацлавам Гаўлам
Аляксандар Лукашук прадэманстраваў, як чэхі дэманстравалі салідарнасьць з Вацлавам Гаўлам
Аляксандар Лукашук выйшаў на сцэну, закасаўшы нагавіцы. У публіцы мала хто ведаў, чаму ён так зрабіў. Аляксандар распавёў, што калі Вацлаў Гавэл стаў прэзыдэнтам, то быў выпадак, калі ён зьявіўся на публіцы ў караткаватых штанах і ўся краіна зь яго сьмяялася. Але потым штаны з закасанымі нагавіцамі сталі своеасаблівым знакам, сымбалем сымпатый да прэзыдэнта-філёзафа. Супрацоўнікі беларускай службы Радыё Свабода, калі наведваюць магілу Гаўла, таксама закасваюць нагавіцы.

Аляксандар Лукашук падкрэсьліў, што Вацлаў Гавэл быў ня толькі патрыётам сваёй краіны, але і гарачым прыхільнікам барацьбы за свабоду ва ўсім сьвеце, ў тым ліку і ў Беларусі. У яго было асаблівае стаўленьне да Беларусі. Ён быў цесна зьвязаны зь Беларускай службай Радыё Свабода. Вацлаў Гавал часта тэлефанаваў, цікавіўся справамі. Ён быў сярод тых людзей, якія зачытвалі імёны рэпрэсаваных пасьля выбараў 2010 году.

11 верасьня 2001 году, калі адбыўся тэрарыстычны напад на Амэрыку, і ніхто ня ведаў, дзе і калі тэрарысты могуць нанесьці чарговы ўдар, Вацлаў Гавэл не адмяніў сваю сустрэчу з Васілём Быкавым.

Пісьменьнік Уладзімер Арлоў расказаў пра свае сустрэчы з Вацлавам Гаўлам. Ахарактарызаваў Гаўла як вялікага чалавека і ў палітыцы, і ў творчасьці.
Уладзімер Арлоў
Уладзімер Арлоў

Прадстаўніца пасольства Чэскай Рэспублікі Дагмар Дыдэнка-Наваградска і пасол Славацкай рэспублікі Марыян Сэрватка нагадалі, што Вацлаў Гавал ставіўся да Беларусі зь цеплынёй і падтрымліваў барацьбу за дэмакратыю, а таксама падзяквалі за памяць пра яго.
Дагмар Дыдэнка-Наваградска
Дагмар Дыдэнка-Наваградска
Марыян Сэрватка
Марыян Сэрватка
Працягнуў вечарыну выступ Лявона Вольскага. Сьпявак выканаў песьні з «Народнага альбому» і праекту «Саўка і Грышка».
Лявон Вольскі
Лявон Вольскі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG