Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даўжыня мае значэньне. Як паскорыць рост валасоў?


Здаровыя валасы растуць з хуткасьцю 1-1,5 сантымэтра на месяц. Паскорыць рост валасоў магчыма, але дзеля гэтага трэба крыху зьмяніць харчаваньне і набыць новыя карысныя звычкі.

Харчаваньне павінна забясьпечваць валасы «будаўнічым» матэрыялам. У першую чаргу — бялком, жалезам, ёдам, хромам, кальцыем, магніем, якія ўтрымліваюцца ў малацэ, сыры, яйках, садавіне і гародніне.

Абавязкова дадайце да дыеты бэта-каратын (зьмяшчаецца ў гародніне) і біятын (соя, бабовыя, грэцкія арэхі).

Ад цыгарэт, кавы і алькаголю лепш адмовіцца. Замест гэтага — адрэгулюйце распарадак дня, адводзячы на сон ня менш за восем гадзін, ды купіце хоць бы скакалку і пару ганталёў, калі не плянуеце наведваць спартзалю.

Паскарэньне абменных працэсаў у арганізьме — гарантыя таго, што вашы валасы стануць такімі, як марыце — доўгімі і бліскучымі.

Аднак набярыцеся цярплівасьці — першыя вынікі збалянсаванага харчаваньня і трэніровак зьявяцца не раней, чым праз тры-чатыры месяцы.

Хочаце скараціць гэты тэрмін? Тады далучыце масаж скуры галавы — ён паляпшае забесьпячэньне валасяных цыбулін крывёй, што стымулюе рост валасоў.

Як правіла, масаж трэба рабіць 1-2 разы на тыдзень на працягу 15-20 хвілін, у залежнасьці ад стану скуры галавы і валасоў. Ён карысны пры любым тыпе скуры і валасоў, акрамя тлустых, бо стымулюе працу сальных залозаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG