Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея пашырае кантроль над здабычай урану


Расейскі ўранавы холдынг «Атомредметзолото» («АРМЗ») паведаміў аб выкупе амаль 48,5% акцый канадзкай кампаніі «Uranium One». У 2010 годзе «АРМЗ» набыў 51,42% акцый канадзкай кампаніі, а ў гэтым годзе стане яе аднаасобным уладальнікам.

Зьдзелку, якая мае завяршыцца ў другім квартале 2013 году, павінны яшчэ зацьвердзіць улады ЗША і Канады.

«Uranium One» займае другое месца ў Канадзе па аб’ёме здабычы ўрану. Акрамя Канады, кампанія працуе з уранавымі залежамі ў Аўстраліі, ЗША, Паўднёваафрыканскай рэспубліцы і Казахстане.

«АРМЗ» — расейскі холдынг, які, паводле ўласных дадзеных, займае пятае месца ў свеце па аб’ёме здабычы ўрану і другое па аб’ёму запасаў ўрану ў нетрах.

У 2009 годзе ўранавыя холдынг «АРМЗ» вырабіў 4624 тоны ўрану на прадпрыемствах у Расеі і Казахстане. Агульная колькасьць пэрсаналу холдынгу на пачатак 2010 года — звыш 14 тысяч чалавек. Выручка кампаніі ў 2009 годзе складала каля 30 мільярдаў расейскіх рублёў (1 мільярд даляраў).

80,4% акцый «АРМЗ» належаць «Атомэнергопрому» — інтэграванай кампаніі, якая кансалідуе грамадзянскія актывы расейскай атамнай галіны.

«Атомэнергопром» забясьпечвае поўны цыкал у сфэры ядзернай энэргетыкі, ад здабычы ўрану да будаўніцтва АЭС і выпрацоўкі электраэнэргіі. У сваю чаргу, «Атомэнергопром» уваходзіць у расейскую дзяржаўную карпарацыю «Росатом», якая будуе АЭС у Астраўцы ў Беларусі.

XS
SM
MD
LG