Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Гайнаўцы адкрылі помнік Студзеньскаму паўстаньню


У Гайнаўцы на Падляшшы адкрылі помнік паўстанцам Студзеньскага паўстаньня 1863-1864 гг.

У Гайнаўцы на Падляшшы адкрылі помнік паўстанцам Студзеньскага паўстаньня 1863-1864 гг.

У Гайнаўцы на Падляшшы адкрылі помнік паўстанцам Студзеньскага паўстаньня ў Польшчы, Літве і Беларусі 1863—1864 гг.

Помнік, які знаходзіцца каля касьцёла Ўзьнясеньня сьвятога Крыжа, узьнік па ініцыятыве дэпутата польскага Сэйму Кшыштафа Юргеля, сэнатара Яна Дабжаньскага ды дэпутатаў сойміку падляскага ваяводзтва ад партыі Права і справядлівасьць.

На цырымоніі асьвячэньня помніка драгічынскім біскупам Антонім Дыдычам, якая адбылася 13 сьнежня, прысутнічалі мясцовыя ўлады, школьнікі і прадстаўнікі каталіцкага і праваслаўнага духавенства.

Кшыштаф Юргель, прамаўляючы на цырымоніі, сказаў, што ў Студзеньскім паўстаньні — якое, нягледзячы на пачатковыя перамогі, закончылася паразай паўстанцаў — мелі месца больш за 1200 бітваў і сутычак. У змаганьні супраць царскіх войскаў загінулі больш за 10 тысяч паўстанцаў, каля тысячы царскія ўлады павесілі, 38 тысяч выслалі на катаргу, а звыш 10 тысяч былых паўстанцаў эмігравалі.

У Гайнаўцы на Падляшшы каля 22 тысяч жыхараў. Паводле перапісу 2002 году, 26% зь іх — беларусы. Паводле афіцыйных дадзеных на 2011/2012 школьны год, беларускую мову як прадмет у горадзе вывучалі 850 вучняў (350 у ліцэі ды 500 у пачатковых школах і гімназіях).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG