Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: першае слова па-беларуску


Бігборд на вуліцы Мазурава ў Гомелі
Бігборд на вуліцы Мазурава ў Гомелі

У Гомелі зьявілася сацыяльная рэкляма на беларускай мове.

У прыватнасьці, на вуліцы Савецкай на вялікім бігбордзе напісана: «Ма-ма = мо-ва. Любiш маму?»

Бігборд зь «першым словам на роднай мове» таксама зьявіўся ў мікрараёне «Мельнікаў луг» на вуліцы Мазурава. І гэтае «першае слова» — «Каханьне».

На гэтай жа вуліцы разьмешчана прыгожая рэкляма: «Нясьвіж — сусьветная спадчына».

Наколькі вядома, заказчыкам згаданай сацыяльнай рэклямы выступіла Міністэрства культуры Беларусі.

Да апошняга часу беларускамоўнай рэклямай плённа займалася хіба толькі нацыянальная культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» Яна ладзіла нават фэсты беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі AD.NAK! Рэклямісты кампаніі й іхнія паплечнікі бачаць сваю задачу ў тым, каб праз постэры й вонкавую рэкляму вылучацца з расейскамоўнага асяродзьдзя і распаўсюджваць свае «беларускамоўныя дыямэнты».

Бігборд на вуліцы Мазурава
Бігборд на вуліцы Мазурава


Бігборд на вуліцы Савецкая
Бігборд на вуліцы Савецкая
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG