Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Воўчак накіраваў яшчэ адну скаргу ў ААН


Алег Воўчак
Алег Воўчак

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Воўчак паскардзіўся ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Ён выклаў факты сыстэматычнага парушэньня ў Беларусі правоў грамадзян на свабоду і асабістую недатыкальнасьць, а таксама дыскрымінацыі апанэнтаў улады з палітычных матываў.

Паводле Воўчака, у Беларусі склалася заганная сытуацыя, калі супрацоўнікі міліцыі беспадстаўна вінавацяць грамадзян у нецэнзурнай лаянцы, даюць у судзе ілжывыя сьведчаньні, і грамадзян на базе гэтых паказаньняў арыштоўваюць. Часта такое адбываецца напярэдадні значных палітычных падзеяў альбо тады, калі ўлады лічаць патрэбным часова ізаляваць тую ці іншую асобу ад грамадзтва, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

«30 студзеня мінулага году суд арыштаваў мяне на 4 сутак адміністрацыйнага арышту. У судзе супраць мяне сьведчылі ілжыва супрацоўнікі міліцыі Аляксандар Шахлай і ўчастковы інспэктар Цэнтральнага РУУС Менску Аляксей Лявошка. Гэтым міліцыянтам падалося, што я раптам стаў выказвацца грубай нецэнзурнай лаянкай на вачах у мінакоў, на заўвагі не рэагаваў, размахваў рукамі, гучна крычаў», — узгадвае Воўчак.

Насамрэч праваабаронца накіроўваўся на сустрэчу, дзе яму павінны былі перадаць дакумэнты пра палітычны характар адной з апошніх гучных крымінальных спраў.

24 траўня мінулага году міліцыянты Дзьмітрый Тукайла і Аляксандар Канін таксама абвінавацілі яго ў нецэнзурнай лаянцы. Яны ж давалі ў судзе ілжывыя паказаньні, паводле якіх праваабаронца атрымаў дзевяць сутак арышту. Гэтае затрыманьне праваабаронца зьвязвае з плянаваным удзелам у міжнародных канфэрэнцыях у ЗША і Вялікабрытаніі па пытаньнях мадэрнізацыі юстыцыі ў Беларусі.

У чэрвені мінулага году Алег Воўчак накіраваў спэцдакладчыку ААН па катаваньнях тэрміновае паведамленьне пра факты бесчалавечнага абыходжаньня ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкаму (турме на Акрэцсьціна).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG