Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі ўспамінаюць ахвяраў морскай катастрофы


Год таму ў выніку трагедыі на круізным ляйнэры "Коста Канкордыя" загінулі 32 чалавекі

Год таму ў выніку трагедыі на круізным ляйнэры "Коста Канкордыя" загінулі 32 чалавекі

У Італіі сёньня ўспамінаюць загінулых год таму пры крушэньні ля берагоў выспы Джыльё, якая ўваходзіць у склад тасканскага архіпэлягу, круізнага судна Costa Concordia.

Ахвярамі морскай катастрофы сталі 32 чалавекі, яшчэ двое - да гэтага часу лічацца зьніклымі бязь зьвестак. Жалобныя мерапрыемствы праходзяць увесь дзень. Сярод іншага на беразе плянуецца абвясьціць хвіліну маўчаньня дакладна ў той момант, калі пасажырскае судна наскочыла на рыф і, атрымаўшы прабоіну, пачало хіліцца.

Усяго на борце знаходзіліся каля 4200 пасажыраў і сяброў экіпажу. Судна ўсё яшчэ застаецца на месцы трагедыі. Яго плянуюць прыбраць гэтым летам ці ўвосень.

Працягваецца расьсьледаваньне ў дачыненьні да капітана лайнэра Франчэска Скяціны, якому могуць быць прад'яўленыя абвінавачваньні ў ненаўмысным забойстве і іншых злачынствах.
XS
SM
MD
LG