Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропе адбыліся выступы за і супраць аднаполых шлюбаў


Ватыкан. Украінскі рух FEMEN правёў акцыю на пл. Сьвятога Пятра у падтрымку правоў геяў

Ватыкан. Украінскі рух FEMEN правёў акцыю на пл. Сьвятога Пятра у падтрымку правоў геяў

У Ватыкане актывісткі ўкраінскага руху FEMEN выступілі з пратэстам супраць пазыцыі каталіцкай царквы адносна аднаполых шлюбаў

Чатыры дзяўчыны агаліліся на плошчы перад саборам Сьвятога Пятра ў той момант, калі з балькону папа Бэнэдыкт XVI прамаўляў пастве традыцыйную нядзельную малітву. Паліцыянты выправадзілі жанчынаў з плошчы. Малітва не перапынялася.

Лідэрка FEMEN Іна Шаўчэнка заявіла журналістам: “Мы сёньня зьявіліся тут, каб выказаць пратэст супраць гамафобіі”.
Пратэст украінскіх актывістак у Ватыкане супаў з масавай дэманстрацыяй пратэсту ў Парыжы супраць плянаў ураду дазволіць аднаполыя шлюбы.Францускі прэзыдэнт Франсуа Алянд хоча да чэрвеня легалізаваць ў краіне шлюбы сярод гомасэксуалістаў і ўсынаўленьне такімі сем'ямі дзяцей. Дзясяткі тысяч людзей зьехаліся ў сталіцу з усёй краіны для ўдзелу ў акцыі. Дэманстрацыю пратэсту падтрымалі каталіцкая царква і палітычныя партыі правай скіраванасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG