Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце перагледзяць вырак Мубараку


Пратэстоўца з каляжом з партрэтаў былога прэзыдэнта Хосьні Мубарака і цяперашняга Мухамада Мурсі

Пратэстоўца з каляжом з партрэтаў былога прэзыдэнта Хосьні Мубарака і цяперашняга Мухамада Мурсі

Суд у Каіры прыняў сёньня рашэньне аб пераглядзе справы экс-прэзыдэнта краіны Хосьні Мубарака.

Пра гэта было абвешчана пасьля разгляду апэляцыі адвакатаў Мубарака, якія аспрэчылі вынесены яму раней вырак паводле абвінавачваньня ў датычнасьці да гібелі сотняў дэманстрантаў пры разгоне антыўрадавых выступаў у 2011 годзе.

Сёньня ж суд пастанавіў паўторна разгледзець і справу былога міністра ўнутраных справаў Хабіба аль-Адлі, асуджанага да пажыцьцёвага зьняволеньня на тых жа падставах, што і Хосьні Мубарака. Мубарак правіў Эгіптам каля 30 гадоў, пакуль не падаў у адстаўку пад ціскам удзельнікаў масавых акцыяў пратэсту. Ягоных сыноў, Алаа і Гамаля цяпер судзяць паводле абвінавачваньняў у фінансавых махінацыях.
XS
SM
MD
LG