Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў групавое згвалтаваньне ў Індыі


Пратэст у Нью Дэлі з патрабаваньнем прыняць тэрміновыя захады дзеля бясьпекі жанчынаў
Пратэст у Нью Дэлі з патрабаваньнем прыняць тэрміновыя захады дзеля бясьпекі жанчынаў

У Індыі ў гэтыя выходныя яшчэ адна жанчына стала ахвярай групавога згвалтаваньня. Гэта адбылося ў рэгіёне Гурдаспур, у штаце Пэнджаб.

Паводле паліцыі, на 29-гадовую жанчыну напалі, калі яна села ў пасажырскі аўтобус, у якім акрамя кіроўцы і ягонага спадарожніка нікога не было. Прыпынак, на якой жанчына прасіла яе высадзіць, аўтобус праехаў. Пасьля гэтага пасажырку прывезьлі ў адзін з дамоў, дзе знаходзіліся яшчэ пяць мужчынаў. Там жанчыну і згвалцілі. Шасьцёра падазраваных у злачынстве ўжо затрыманыя, пошукі яшчэ аднаго працягваюцца.

Паведамляецца, што пагрозы для жыцьця жанчыны няма. 16 сьнежня ахвярай падобнага злачынства ў Індыі стала 23-гадовая студэнтка мэдычнай ВНУ, якую зьбілі і згвалцілі ў аўтобусе ў Дэлі. Празь некалькі дзён дзяўчына памерла. Напад выклікаў хвалю масавых пратэстаў па ўсёй краіне з патрабаваньнем прыняць тэрміновыя захады дзеля бясьпекі жанчынаў. Пецярым арыштаваным у справе пагражае сьмяротнае пакараньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG