Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Найлепшыя фота National Geographic за 2012 год (фотагалерэя)


Судзьдзі амэрыканскага часопісу National Geographic паглядзелі больш за 22 тысячаў здымкаў, якія падалі фатографы з 150 краінаў, каб вызначыць пераможцаў фотаконкурсу 2012 году. Фотаздымкі ацэньвалі ў трох катэгорыях: «Людзі», «Месцы» і «Прырода».

Судзьдзі амэрыканскага часопісу National Geographic паглядзелі больш за 22 тысячаў здымкаў, якія падалі фатографы з 150 краінаў, каб вызначыць пераможцаў фотаконкурсу 2012 году. Фотаздымкі ацэньвалі ў трох катэгорыях: «Людзі», «Месцы» і «Прырода».

Ашлі Вінцэнт (Ashley Vincent) з Чонбуры ў Тайляндзе атрымаў галоўную прэмію ў 10 тысяч даляраў (і першае месца ў катэгорыі «Прырода») за неверагодны кадр тыгрыцы ў адным з заапаркаў Тайлянду, калі тая абтрасала ваду пасьля купаньня. Ненад Шаліч (Nenad Šaljić) з Спліту ў Харватыі стаў першым у катэгорыі «Месцы» са сваім напоўненым настроем здымкам швайцарскай гары Матэргорн. А Майка Альбэрт (Micah Albert) з горада Фэйр-Оўкс ў Каліфорніі ў ЗША атрымаў першае месца ў катэгорыі «Людзі» за сваю неверагодную фатаграфію жанчынаў, якія рыюцца на сьметніку каля трушчобаў горада Найробі у Кеніі, які стаўся прычынай шэрагу хваробаў, ад якіх пакутуе каля мільёна жыхароў гэтых трушчобаў.

У журы конкурсу былі фатограф-прыродазнавец Крысьціян Цыглер (Christian Ziegler) і фатографы-дакумэнталісты Герд Людвіг (Gerd Ludwig) і Дэбі Флэмінг Кафэры (Debbie Fleming Caffery).


Кен Гайгер (Ken Geiger), намесьнік дырэктара часопіса па фатаграфіі, сказаў, што калібр прадстаўленых на конкурс фота і далей дзівіць яго.

«Адно толькі колькасьць пададзеных здымкаў паказвае, наколькі важнай і даступнай стала лічбавая фатаграфія, — сказаў Гайгер. — Яна дазваляе фатографам ва ўсім сьвеце дзяліцца бачаным і перажытым».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG