Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзясяткі тысячаў мітынгоўцаў патрабавалі адстаўкі Пуціна і ўраду

Дадалося відэа. У сталіцы Расеі Маскве адбылася акцыя апазыцыі пад назвай «Марш супраць нягоднікаў», скіраваная супраць закону аб забароне ўсынаўленьня расейскіх дзяцей у ЗША.

Удзел у акцыі ўзялі каля 50 тысячаў чалавек. Сярод сьцягоў — сьцяг сацыяльнай сеткі Facebook. Удзельнікі трымалі плякаты з партрэтамі дэпутатаў Дзярждумы і сябраў Савету Фэдэрацыі з надпісамі «Ганьба».

Месца правядзенне акцыі і падыходы былі ачэпленыя супрацоўнікамі паліцыі і ўнутраных войскаў.

Сярод іншага, мітынгоўцы скандуюць: «Раз, два, тры — Дума сыходзь! Тры, два, раз — Пуцін таксама!», «Пуцін-Лыжы-Магадан», «Ганьба нягоднікам». Выступоўцы у сваіх выступах і камэнтарах журналістах ня раз узгадвалі Беларусь.

Сярод удзельнікаў — дзеці, інваліды-вазочнікі.

Да акцыі далучыліся вядомыя палітыкі Сяргей Удальцоў, Барыс Нямцоў, Ілья Яшын, Сяргей Касьянаў, Ілья Панамароў, Леанід Парфёнаў.

Радыё Свабода вяло прамую трансьляцыю зь месца падзеі.

Падобныя, значна менш шматлікія, акцыі адбыліся і ў іншых гарадах Расеі.

"Марш супраць нягоднікаў" у Маскве, 13 студзеня 2013

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG