Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яндзюк : Падтрымка Чэхіяй беларускай дэмакратыі ня зьменіцца


Галасаваньне на адным з участкаў у Празе

Галасаваньне на адным з участкаў у Празе

Паводле папярэдніх неафіцыйных дадзеных , у другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Чэхіі выходзяць Мілаш Зэман і Карэл Шварцэнбэрг.

Экс-прэм'ер, левацэнтрыст Мілаш Зэман набірае каля 24% галасоў. Міністар замежных справаў Карэл Шварцэнбэрг – каля 23%. Лідэр парярэдніх сацыялягічных апытаньняў экс-прэм'ер, правацэнтрыст Ян Фішэр займае ўсяго толькі трэцяе месца. Афіцыйныя вынікі першага туру будуць вядомыя ў нядзелю. Яўка склала 60%. Афіцыйныя вынікі першага туру будуць вядомыя ў нядзелю. Усенародныя выбары прэзыдэнта ў Чэхіі праходзяць ўпершыню. Вядомы эўраскептыкт Вацлаў Клаўс займаў пасаду прэзыдэнта два пяцігадовыя тэрміны запар.

Сябра Рады БНР Уладзіслаў Яндзюк, які жыве ў Празе і мае трывалыя кантакты з чэскімі палітыкамі, заўважае, што абодва кандыдаты, якія выходзяць у другі тур, у розныя гады былі ў Беларусі і выказвалі падтрымку беларускай дэмакратыі.

Уладзіслаў Яндзюк

Уладзіслаў Яндзюк

Яндзюк: «Усе кандыдаты, якія ўдзельнічалі ў першым туры гэтых выбараў (акрамя, можа быць, аднаго) у пытаньні замежнай палітыкі выказваліся больш-менш аднолькава, яны арыентаваныя на стасункі з эўрапейскімі суседзямі, на ўмацаваньне пазыцый Чэскай Рэспублікі ў Эўрапейскім зьвязе, а таксама выказваюцца за тое, што чэская дзяржава, чэская дыпляматыя, чэская замежная палітыка павінна захаваць свой вектар на падтрымку правоў чалавека ў сьвеце, што гэтае пытаньне павінна застацца прыярытэтам чэскай замежнай палітыкі. Канешне, у гэтым сэнсе можна чакаць, што чэская дзяржава пад кіраўніцтвам новаабранага прэзыдэнта будзе захоўваць сваё прыязнае стаўленьне да беларускіх дэмакратычных дзеячоў, да беларускага незалежнага грамадзтва, і мы спадзяемся, што пэўная падтрымка і з боку прэзыдэнта, і з боку чэскай замежнай палітыкі будзе працягвацца.

Мілаш Зэман на пасадзе прэм'ера Чэхіі наведаў Менск у 2002 годзе, меў сустрэчы з лідэрам сацыял-дэмакратычнай партыі Міколам Статкевічам.

Міністар замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг быў у Менску ў 2009 годзе ў сувязі з праскім самітам Усходняга партнэрства і сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. У часе саміту прымаў старшыню Рады БНР Івонку Сурвілу, а таксама Аляксандра Казуліна, Алеся Мілінкевіча, Зянона Пазьняка і Станіслава Шушкевіча.
  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG