Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзэнтацыя «Вышэй за неба: фільм пра фільм» урэшце адбылася


9 студзеня ў галерэі «Ў» быў сарваны паказ дакумэнтальнага фільму «Вышэй за неба: фільм пра фільм». У выніку ў хуткім парадку прагляд быў перанесены ў памяшканьне Менскай кінашколы, якая знаходзіцца ў суседнім памяшканьні ад галерэі «Ў», дзе ўрэшце праз гадзіну прэм’ера з аншлягам і адбылася.

12 студзеня прэзэнтаваны дакумэнтальны фільм зьявіўся ў інтэрнэце. Фільм стварыў малады рэжысёр Аляксанад Крупіна, які паспрабаваў паглядзець на «Вышэй за неба» як на ўнікальны для Беларусі кінапраект. Пры гэтым больш апавесьці пра яго мэты, актораў, цікавыя выпадкі падчас кастынгаў і здымак, музычнае афармленьне фільму.


Дакумэнтальны фільм «Вышэй за неба: фільм пра фільм»




Сам фільм «Вышэй за неба»

Моладзевы сэрыял «Вышэй за неба» зьнялі Дзьмітрый Марынін і Андрэй Курэйчык па замове Праграмы разьвіцьця ААН у Беларусі. У выніку канфлікту паміж творчай групай і чыноўнікамі ПРААН ў інтэрнэце зьявілася аўтарская поўнамэтражная вэрсія «Вышэй за неба», якую паглядзелі больш за 250 тысяч чалавек. Па рэйтынгу аўтарытэтнага кінапарталу kinopoisk.ru моладзевая драма «Вышэй за неба» была прызнаная найлепшым беларускім фільмам 2012 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG