Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Бяляцкі працягвае актыўна ліставацца з людзьмі на волі


Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі працягвае актыўнае ліставаньне з калегамі-праваабаронцамі, а таксама зь людзьмі, разам зь якімі ён працуе над літаратурнымі праектамі нават з калёніі.

Жонка палітвязьня Натальля Пінчук: «Мне пакуль пэрсанальных лістоў не было. Лісты ўсё шлюцца на мой адрас, але ня мне, таму мне і распавесьці няма пра што. Вось, прыкладам, шмат піша лістоў калегам у „Вясну“. Я гэтыя лісты не чытаю, а толькі перадаю, гэта чыста дзелавыя кантакты. Але мяне ўсьцешвае ўжо тое, што лісты ад яго ідуць. Гэта нармальна».

Апошнім разам Алесь Бяляцкі пазваніў дамоў 31 сьнежня і павіншаваў жонку з надыходзячым Новым годам.

Праваабаронца адбывае 4,5 года зьняволеньня ў Бабруйскай калёніі нібыта за ўтойваньне вялікіх прыбыткаў з-за мяжы. Алесь Бяляцкі даводзіў суду, што ўсе грошы, якія ён атрымліваў на замежны рахунак, ішлі на дапамогу пацярпелым ад палітычных рэпрэсій у Беларусі.
XS
SM
MD
LG