Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Падазраванага ў зьбіцьці інваліда ў мэтро арыштавалі


Супраць аднаго з падазраваных у зьбіцьці інваліда ў менскім мэтро завялі крымінальную справу за хуліганства. Яго зьмясьцілі ў ізалятар.

Пра гэта БелаПАН паведаміў прадстаўнік управы Сьледчага камітэту па Менску Аляксандар Герасімаў. Затрыманы — жыхар Менску 1995 году нараджэньня. Праводзіцца сьледзтва. Праваахоўныя органы выяўляюць ролю ў канфлікце ягонага брата 1996 году нараджэньня. Пра ролю дзяўчыны, якая была зь імі, сьледчыя пакуль нічога ня кажуць.

2 студзеня 40-гадовы мянчук, інвалід першай групы, вяртаўся дадому ў суправаджэньні сваёй маці. Ён зайшоў у вагон мэтро і папрасіў аднаго з маладых людзей саступіць месца, бо яму цяжка стаяць. Адбыўся канфлікт, у выніку якога інваліда зьбілі. Пацярпелы знаходзіцца ў бальніцы. Лекары паставілі яму дыягназ «чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені». На целе і твары мужчыны выяўвілі множныя гематомы, сінякі і ранкі.

Кампанія маладзёнаў трапіла ў аб’ектыў камэры відэаназіраньня. Выявіць хуліганаў міліцыі дапамаглі інтэрнэт-карыстальнікі. Раніцай 11 студзеня ўсіх падазраваных затрымалі і даставілі ў Партызанскі РУУС для праверкі.
XS
SM
MD
LG