Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку выбухаў у пакістанскім горадзе Квета ў чацьвер загінулі, паводле апошніх дадзеных, больш за 90 чалавек, дзясяткі іншых — параненыя.

Дзьве выбуховыя прылады спрацавалі ў Квеце, у адміністрацыйным цэнтры правінцыі Белуджыстан, побач зь більярдным клюбам. Адказнасьць за тэракты, якія забралі жыцьці звыш 80 чалавек і, як мяркуецца, накіраваныя супраць шыітаў, узяла на сябе радыкальная суніцкая групоўка «Лашкар-э-Джангві».

Раней у той жа дзень у горадзе адбыўся выбух на тэрыторыі кірмашу, ахвярамі сталі 11 чалавек, каля 30 — былі параненыя. Адказнасьць за гэта ўзяла на сябе нацыяналістычная групоўка, якая змагаецца за пашырэньне аўтаноміі Белуджыстану.

Мінулы дзень для Пакістану стаў адным з самых крывавых за апошнія некалькі гадоў. Яшчэ 22 чалавекі загінулі, і больш за 80 — былі параненыя пры выбуху, які адбыўся ў чацьвер у Даліне Сват. Улады падазраюць у нападзе талібаў.
XS
SM
MD
LG