Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Dreamliner» расчароўвае


У Японіі сёньня адбыліся два новыя інцыдэнты з самалётамі «Боінг-787 Dreamliner» — апошняй з распрацовак амэрыканскага вытворцы «Боінг» у галіне пасажырскіх авіяперавозак.

Японская кампанія All Nippon Airways паведаміла, што пры выкананьні аднаго з унутраных рэйсаў, з Токіё ў горад Мацуяма, на шыбе кабіны пілётаў узьнікла расколіна. Супрацоўнікі гэтай жа кампаніі пазьней распавялі, што спэцыялісты заўважылі выцек паліва ў рухавіку «Dreamliner», а пасьля прызямленьня самалёта ў аэрапорце Міядзакі.

Ніхто з пасажыраў і экіпажу не пацярпеў. Раней паведамлялася аб яшчэ некалькіх інцыдэнтах з самалётамі «Боінг-787 Dreamliner», запушчаных у камэрцыйную эксплюатацыю толькі пры канцы 2011 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG