Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КПРФ запрашае Дэпардзьё ў свае шэрагі


Жэрар Дэпардзьё ў сталіцы Мардовіі Саранску

Жэрар Дэпардзьё ў сталіцы Мардовіі Саранску

Дэпутат Дзярждумы Расеі, член прэзыдыюму ЦК кампартыі РФ Валеры Рашкін заявіў, што кампартыя не выключае магчымасьці афіцыйна запрасіць актора Жэрара Дэпардзьё ўступіць у КПРФ.

«Сёньня мне з раніцы тэлефануюць з нагоды Дэпардзьё. Пытаюцца, наколькі сур'ёзна я казаў, калі запрашаў яго ў партыю. Уласна, чаму не?» – напісаў камуніст у сваім Twitter.

Ідэю прапанаваць актору-мільянэру ўступіць у кампартыю Рашкін выказаў раней у размове з журналістамі.

Раней паведамлялася, што францускі актор папрасіў у прэзыдэнта Расеі Пуціна расейскага грамадзянства і атрымаў яго. Пасьля гэтага Дэпардзьё прапанавалі пасаду міністра культуры Мардовіі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG