Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія гранты стане прасьцей атрымаць


Ідэя стварэньня новага фонду належыць міністру замежных справаў Польшчы Радаславу Сікорскаму

Ідэя стварэньня новага фонду належыць міністру замежных справаў Польшчы Радаславу Сікорскаму

У Брусэлі адкрыецца новы фонд для падтрымкі дэмакратычных арганізацыяў у такіх краінах, як Беларусь. Эўрапейскі фонд за дэмакратыю (EED) пачне працу ў поўным аб’ёме да сярэдзіны 2013 году, паведамляе EUobserver.

Адкрыты 9 студзеня Эўрапейскі фонд за дэмакратыю (EED) зьяўляецца сумеснай ініцыятывай Эўрапейскай камісіі і некалькі дзяржаваў-сябраў ды эўрапейскіх дэпутатаў.

«Фонд адкрываецца ў важны часавы момант, 2013 год будзе вырашальным годам для дэмакратычных пераўтварэньняў, у прыватнасьці, у суседніх з Эўразьвязам краінах», заявіла кіраўніца зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан.

Устаноўчы фонд склаў €6200000 паводле дамовы ў верасьні мінулага года. Швайцарыя і некалькіх іншых дзяржаваў-сябраў Эўразьвязу далі дадаткова €8 мільёнаў.

Яшчэ €10 млн. будзе вылучана на працягу бліжэйшых трох гадоў.

Фонд прызначаны для абыходу складаных адміністрацыйных працэдураў, якiя звычайна ускладняюць атрыманьне грантаў ад Эўразьвязу. Ён адкрыты для журналістаў, блогераў, незарэгістраваных НДА і палітычных рухаў — нават у выгнаньні.

Камісар Штэфан Фюле заявіў, што EED дапаможа «новым гульцам, якія сутыкаюцца зь цяжкасьцямі ў атрыманьні доступу да фінансаваньня Эўрапейскім зьвязам».

Ідэя стварэньня фонду належыць міністру замежных справаў Польшчы Радаславу Сікорскаму, які агучыў яе ў лютым 2011 году.

Акрамя Беларусі, падтрымку з Фонлу змогуць атрымаць арганізацыі з Альжыру, Армэніі, Палестынскай адміністрацыі, Азэрбайджану, Эгіпту, Грузіі, Ярданіі, Лібану, Лібіі, Марока, Малдовы, Сырыі ды Ўкраіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG