Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 25 сакавіка павінны вырашыць, як абіраць адзінага кандыдата на прэзыдэнта


Беларуская апазыцыя хоча да 25 сакавіка 2013 году распрацаваць схему, паводле якой будзе абірацца адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкія выбары 2015 году.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч заявіў «Свабодзе», што Партыя БНФ ужо пачала перамовы на гэты конт сумесна з рухам «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча і грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду» Ўладзімера Някляева.

«Сойм нашай партыі даручыў кіраўніцтву і зьвярнуўся да калегаў па дэмакратычным лягеры вызначыцца з магчымай працэдурай абраньня адзінага кандыдата да 25 сакавіка гэтага году. Гэта робіцца таму, што папярэднія выбарчыя кампаніі паказалі — абсалютна недастаткова мець прозьвішча адзінага кандыдата на момант афіцыйнага абвяшчэньня выбараў кампаніі альбо за два-тры месяцы да іх пачатку», — адзначыў Аляксей Янукевіч.

Лідэр Партыі БНФ таксама сказаў, што цягам студзеня кола ўдзельнікаў перамоваў «істотна пашырыцца».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG