Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Навабеліцкім раёне Гомеля актывісты аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» сабралі подпісы жыхароў з патрабаваньнем да гарадзкіх уладаў адкрыць тут сучасны гіпэрмаркет.

Тацяна Тоўсьцік, ініцыятарка збору подпісаў, зазначыла:

«У Навабеліцы жыве звыш 48 тысяч чалавек, і тут няма ніводнай буйной прадуктовай крамы. Усе драбнейшыя належаць, па сутнасьці, адной гандлёвай кампаніі. Манапаліст трымае высокія цэны на харчовыя тавары, таму мясцовыя жыхары мусяць альбо пераплачваць за іх, альбо езьдзіць па прадукты ў супэрмаркеты Савецкага й Чыгуначнага раёнаў гораду».

Актывістка паведаміла, што да патрабаваньня пабудаваць у раёне сучасную буйную краму ці паспрыяць арганізацыі тут гіпэрмаркету далучыліся звыш паўтысячы жыхароў Навабеліцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG