Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Дэпардзьё не папрасіўся ў Беларусь?

абноўлена

Ці беларусам варта абурацца на Жэрара Дэпардзьё, што ён для сваіх грошай выбраў Расею? А палякам? Ці трэба падтрымліваць Лукашэнку сваімі падаткамі? Як вам бачыцца Жэрар Дэпардзьё ў ролі Льва Сапегі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваць Ян Максімюк, Ганна Соўсь і Вячаслаў Ракіцкі.




Максімюк: Ганна, вы на сайце Радыё Свабода апублікавалі свой блог пра ўчынак Дэпардзьё, у якім вы напісалі пра гэтага актора, цытую: «Ён мог бы і ад Аляксандра Лукашэнкі атрымаць пашпарт, каб папрасіў... » Калі я добра зразумеў патас вашага блога, дык вы там сьцьвярджаеце, што вельмі таленавітаму мастаку і артысту можна выбачыць значна больш, чым звычайнаму грамадзяніну. А што б вы напісалі, калі б Дэпардзьё папрасіў беларускае грамадзянства і Аляксандар Лукашэнка яму яго даў?

Соўсь: Я ўсё ж удакладніла б — я не пісала, што актору дазволена больш, чым звычайнаму грамадзяніну, я гаварыла пра доўгатэрміновую пэрспэктыву, пра тое, што застанецца пасьля мастака, пасьля актора ў гісторыі. Маё перакананьне: пасьля Дэпардзьё застанецца добрае кіно... А што б я напісала, калі б яго запрасіў Аляксандар Лукашэнка? А не запрасіў бы! А ведаеце, чаму? Бо ў яго горшыя спэцслужбы, чым у Ўладзіміра Пуціна...

Максімюк: Вячаслаў, вам ня крыўдна, што Дэпардзьё не папрасіў беларускага грамадзянства?

Ракіцкі: Не, ня крыўдна. Сёньня кіно даступнае да такой ступені ў нашым глябальным сьвеце, што мне абсалютна няважна, дзе жыве і працуе і грамадзянінам якой краіны зьяўляецца Дэпардзьё. Я ўсё роўна буду глядзець яго фільмы. Другі момант — грошы, якія ён мог бы з сабою прывезьці ў Беларусь. Ды ўсё роўна гэтыя ягоныя падаткі пойдуць на АМАП і спэцназ. Далей — у каго ён будзе здымацца: у Аляксандра Яфрэмава, у «Дунечцы»? Нарэшце — ён ня будзе здымацца ў Беларусі ўжо хаця б таму, што ягоны ганарар большы, чым бюджэт усёй кінастудыі «Беларусьфільм»...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG