Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цімашэнка правяла ноч у душы


Юлія Цімашэнка — у часе разгляду яе справы ў кіеўскім судзе ў чэрвені 2011 году

Юлія Цімашэнка — у часе разгляду яе справы ў кіеўскім судзе ў чэрвені 2011 году

Аб’явіўшы аб грамадзянскім непадпарадкаваньні, зьняволеная экс-прэм’ерка Ўкраіны Юлія Цімашэнка правяла ноч у душавым пакоі харкаўскай клінікі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік упраўленьня пэнітэнцыярнай службы Ўкраіны Андрэй Лапіцкі.

Напярэдадні Цімашэнка, якая праходзіць цяпер у бальніцы курс лячэньня, распачала акцыю грамадзянскага непадпарадкаваньня і паінфармавала пра гэта ў адкрытым лісьце, які быў абнародаваны яе абаронцам Сяргеем Уласенкам.

У кастрычніку 2011 году суд у Кіеве пакараў Юлію Цімашэнку сямю гадамі пазбаўленьня свабоды, прызнаўшы вінаватай у перавышэньні паўнамоцтваў пры падпісаньні газавых кантрактаў з Расеяй у 2009 годзе.
XS
SM
MD
LG