Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сам працэс


12 студзеня 1910 году на сьвет зьявіўся яшчэ адзін кітаец. І ўсё б нічога, на гэтай плянэце здараецца і не такое — калі б ня той факт, што бацьку на момант нараджэньня дзіцяці было дзевяць гадоў, а маці — восем.

Такі вось сумны рэкорд. Ды, як высьветлілася, і не рэкорд зусім. На працягу мінулага стагодзьдзя то там, то тут зь нейкай заганнай рэгулярнасьцю толькі і чуваць: нарадзіла ў восем, нарадзіла ў сем ад айчыма, стаў бацькам у дзесяць (маці — пятнаццаць). Настаўніцы цяжараць ад вучняў, вучаніцы ад указкі, унучкі ад сівых дзядоў, якім, відаць, зусім сарвала дах ад радаснага ўсьведамленьня таго, што ў іх усё яшчэ стаіць. А адна пэруанка наогул заляцела ў пяць. І не ад сьвятога духа. Кур’ёзы. Кунсткамэра бытавой гісторыі. Дзе ўвесь час тоўпіцца чарга з прыстойных людзей, якія ў 7 гадоў яшчэ гулялі ў лялькі і дочкі-мамы і якія так ганарацца цяпер сваёй нармальнасьцю. Што не замінае ім, гнюсна хіхікаючы, блукаць у пошуках такіх кунсткамэр і з салодкім заміраньнем уяўляць сабе сам працэс. Не, калі б іхнае дзіця нарадзіла ў пяць, яны, мусіць, павесіліся б. Ці павесілі юную маці разам зь нечаканым прыплодам. Але ж гэта здарылася ня зь імі — дык чаму б ня мець законную асалоду ад сэнсацыі.

Ім нецікава, што было потым, з бацькамі і дзецьмі. Ім хочацца страшнай казкі, пажадана з працягам і падрабязнасьцямі. Калі Гэнзэль і Грэтэль трапілі да ведзьмы, чым яна прымушала іх займацца доўгімі зімовымі вечарамі? Што прыйшло ў галаву мілай старой, якая стаяла над імі са сьвечкай і відэакамэрай? І што Грэтэль прынесла ў прыполе свайму тату, апрача дыямэнтаў і золата? І што тата потым рабіў з лапатай уначы на падворку?

Кажуць, людзі прайшлі доўгі шлях — ад першабытнасьці да першых цывілізацыяў, ад сярэднявечча да сучаснасьці зь яе нябачным росквітам і неверагодным узроўнем гуманнасьці. Лухта. Сярэднявечча вылазіць з нас вонкі пры любой нагодзе. Карузьлікі такія сьмешныя, таму што яны бясьпечныя. Іх можна прымусіць спароўвацца на сцэне ці танчыць канкан. Можна браць грошы за тое, каб памацаць сіямскіх блізьнятаў, каб паторгаць за смочкі мужчыну з грудзьмі, можна засьпіртаваць мёртвае немаўля з хвастом. На нашым любімым сайце толькі дзьве рубрыкі, «Надвор’е» і «Здарэньні». Кожны другі пайшоў бы сам і павёў бы сям’ю на публічнае павешаньне — калі б такое добра прарэклямавалі. А кожны трэці прадаваў бы падчас працэдуры чыпсы, піва і марозіва. І кожны без вынятку здымаў бы сам працэс на камэру свайго тэлефона Мы нармальныя, нам можна. Бо ў нас жа ёсьць наш бог, і калі васьмігадовая зацяжарала ад дзевяцігадовага — значыць, на тое была Ягоная воля. А мы парадуемся, што гэта адбылося ня з намі, паставім шмат смайлікаў і пойдзем далей, змагацца з парнухаю і гомасэксуалізмам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG