Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскоўскім раёне Менску здарылася перастрэлка. Забілі міліцыянта.

Як паведамляе Tut.by са спасылкай на відавочцаў, сёньня ўвечары людзі заўважылі чалавека, які страляў па сабаках у прыватным сэктары недалёка ад Менскага камбінату сылікатных вырабаў, і выклікалі міліцыю.

Прыбылі двое апэратыўных супрацоўнікаў, якія паспрабавалі затрымаць мужчыну. У адказ той адкрыў па іх агонь.

Двума стрэламі адзін зь міліцыянтаў быў забіты на месцы, а другі атрымаў раненьне ў нагу. Пасьля гэтага мужчына ўцёк у гараж свайго дома, дзе зачыніўся і стрэліў сабе ў галаву. Сканаў на месцы.

Як зазначылі відавочцы, раней іхні сусед ня быў заўважаны ні ў крымінальных схільнасьцях, ні ў якіх-колечы дзіўных паводзінах і характарызаваўся як спакойны і адэкватны чалавек.

На месцы здарэньня, у прыватным сэктары па вуліцы Машыністаў, працуюць экспэрты-крыміналісты РУУС Маскоўскага раёну Менску і Сьледчага камітэту.

Ад камэнтароў прэсавыя службы сілавых структур устрымліваюцца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG