Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Твітэр Чавэса маўчыць больш за 2 месяцы


Асабісты профіль прэзыдэнта Вэнэсуэлы ў сацыяльнай сетцы Twitter не абнаўляецца з 1 лістапада мінулага году.

Сам Чавэс змагаецца з ракавай хваробай на Кубе. Некалькі дзён таму ў сацыяльных сетках зьявіліся чуткі пра сьмерць Чавэса, але яны не пацьвердзіліся.

Чавэс мае каля 4 мільёнаў чытачоў у Твітэры — гэта другі пасьля Абамы (звыш 25 мільёнаў) паказьнік сярод палітыкаў. Трэцяе месца, паводле кансалтынгавага агенцтва Digital Daya, займае турэцкі прэзыдэнт Абдула Гюль (2,6 мільёна).

Паводле афіцыйнай інфармацыі ў вэнэсуэльскіх СМІ, стан Чавэса «стабільны». Таксама паведамляецца, што 10 студзеня ў Каракасе адбудзецца вялікі народны мітынг у падтрымку Уга Чавэса, на якім чакаецца прысутнасьць «лідэраў сяброўскіх краін».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG