Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэтыцыю за Бяляцкага падпісалі на сто чалавек больш, чым Хартыю-77


Умоўная паралель беларускай і чэхаславацкай сытуацыі праводзіцца сёньня ў Празе, дзе прыпамінаюць гадавіну публікацыі тэксту Хартыі-77.

Хартыя ўзьнікла ў часы, калі Чэхаславаччына была яшчэ ў адзіным камуністычным лягеры. Сучасная Беларусь наадварот абкружаная — прынамсі на дзьве траціны — дэмакратычнымі суседзямі. У часы Хартыі крыніцамі альтэрнатыўнай інфармацыі былі замежнае радыё і самвыдаў. Цяпер сьветам уладараць інтэрнэт і сацыяльныя сеткі. І пэтыцыя за Бяляцкага існуе ў інтэрнэтным выглядзе. Тады б і колькасьць падпісантаў мусіла быць на парадак вышэйшай (усяго 1989 чалавек)? Якія ўрокі чэрпае беларуская апазыцыя з досьведу хартыстаў і агульнага краху камунізму ў Эўропе? У якім выглядзе сёньня існуе міжнародная салідарнасьць дысыдэнтаў?

Гэтыя тэмы зьбіраюцца сёньня ўвечары абмеркаваць удзельнікі дыскусіі, якую арганізуе ў Празе чэская няўрадавая арганізацыя «Чалавек у нядолі». Зь вядомых хартыстаў прыйдуць Ян Румл і Анна Шабатава. Удзел бяруць таксама журналісты беларускай рэдакцыі Радыё Свабода.

Падрабязнасьці на сайце пазьней.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG