Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларуская Прага» — выданьне другое, дапоўненае


Першае выданьне мапы.

Першае выданьне мапы.

Выйшла другое, дапоўненае выданьне мапы-правадніка «Беларуская Прага».

У мапе апісваюцца 23 месцы, зьвязаныя з імёнамі вядомых беларускіх дзеячаў, якія пэўны час жылі ў Празе.

Да кожнага месца прыкладаецца сьціслае апісаньне, фотаздымак ды транспартная схема, як туды дабрацца турысту. Сярод пазначаных на мапе мясьцінаў помнік Францішаку Скарыну; могілкі, дзе спачываюць прэзыдэнты Рады БНР Васіль Захарка ды Пётра Крэчэўскі; дом, дзе жыла беларуская паэтка Ларыса Геніюш; дом, дзе напрыканцы свайго жыцця жыў Васіль Быкаў.

Мапа выйшла дзякуючы фінансавай падтрымцы Асацыяцыі «За мадэрнізацыю». Яна была распрацавана двума беларускімі выпускнікамі Карлавага Ўнівэрсытэту: Паўлам Котавым (гісторык) ды Змітром Кожухам (картограф).

Аляксей Францкевіч з Асацыяцыі «За мадэрнізацыю» паведаміў нам, што на дадзены момант мапа распаўсюджваецца бясплатна ў турыстычных інфармацыйных цэнтрах Прагі. Плянуецца таксама яе распаўсюд праз Чэшскую Амбасаду ў Менску, а таксама праз кампаніі перавозчыкаў, якія ажыцяўляюць транспарт пасажыраў зь Беларусі ў Прагу.
XS
SM
MD
LG